Валютныя ўклады беларусаў выраслі да 7 млрд долараў

Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацбанка. Валютныя дэпазіты фізічных асобаў за месяц выраслі на 2,4% — да 7 млрд 100 млн долараў, юрыдычных асобаў — на 0,3% — да 3 млрд 840 млн долараў.



Што да ўкладаў насельніцтва ў беларускіх рублях, то яны за верасень знізіліся на 1,6% і склалі 33,6 трлн рублёў. Дэпазіты юрасобаў у нацыянальнай валюце павялічыліся на 3,1% — да 29,46 трлн рублёў.



БЕЛТА канстатуе, што ў верасні адбыўся адток часткі рублёвых укладаў насельніцтва на карысць валютных.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі