Валютныя дэпазіты насельніцтва на 1,7 мільярда большыя за ЗВР (інфаграфіка)

Такая сітуацыя нагадвае 2011 год, калі ў Беларусі адбылася фактычная, а потым і афіцыйная дэвальвацыя.

У пачатку 2011 года валютныя ўклады насельніцтва былі меншымі за ЗВР на 648,5 мільёнаў долараў, але ўжо лютым укладаў стала болей амаль на 246 мільёнаў. Тады і пачаліся праблемы з пакупкай долараў і ў красавіку валюта канчаткова знікла з абменнікаў.

Праводзіць дэвальвацыю Нацбанк не спяшаўся. І мы бачым на графіку, што ўвесь гэты час дэпазіты насельніцтва перавышалі ЗВР (у пікавы момант на 893 мільёна долараў). Гэта працягвалася да ліпеня 2011 года. У верасні пачаліся таргі на біржы і адбылася афіцыйная дэвальвацыя. ЗВР пачалі расці, а валютныя ўклады — зніжацца.

У пачатку 2012 года ЗВР перавышалі валютныя дэпазіты насельніцтва на 3 мільярды 700 мільёнаў долараў. З гэтага моманту пачаўся адваротны працэс і ў лістападзе 2013 года валютныя дэпазіты насельніцтва перавысілі ЗВР на 430 мільёнаў долараў.

На 1 красавіка 2014 года памер ЗВР знізіўся да 5 мільярдаў 715 мільёнаў (гэта амаль як на пачатку 2011). Памер дэпазітаў на 1 сакавіка 2014 года вырас да рэкордных 7 мільярдаў 415,7 мільёнаў долараў. Атрымоўваецца, што запасы насельніцтва на 1 мільярд 700 мільёнаў долараў большыя, чым запасы дзяржавы.

Павялічыць

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі