Ва ўкраінскіх журналістаў у Беларусі забралі "экстрэмісцкую літаратуру"

Ва ўкраінскіх журналістаў у Беларусі забралі "экстрэмісцкую літаратуру"

У Беларусі ва ўкраінскіх журналістаў знайшлі "экстрэмісцкую літаратуру". Здарэнне адбылося на ўкраінска-беларускай мяжы. Аляксандр Доній і чатыры яго калегі з культурніцкай праграмы "Апошняя Барыкада", якая выходзіць на ўкраінскім Цэнтральным канале, ехалі транзітам у Вільню. Аднак вымушаныя былі затрымацца на 5 гадзінаў, пакуль ішлі ператрусы і допыты, піша ў Facebook Доній.

Украінцаў абвінавацілі ў спробе правозу "экстрэмісцкай літаратуры і аўдыёпрадукцыі". Агулам было забрана 22 асобнікі. Гэта — 5 дыскаў дакументальнага фільма "Украінская рэвалюцыя" пра падзеі 1917-1921 гадоў, дыскі "Музычная сотня. Майдан", дыскі "Апошняя Барыкада" і дыск-фільм пра Галадамор ва Украіне. Таксама ў іх забралі 11 кніг, а сярод іх — "Споведзь з камеры смяротніка", "Маршал Жукаў. Украінцы ў другой сусветнай вайне". Таксама беларусы цікавіліся відэакамерай і фотаапаратам.

"Правакацыяй" быў названы надпіс на мікрааўтобусе "Остання Барикада" і яго нават патрабавалі садраць. Тлумачэнні, што гэта назва праграмы пра культуру, якую і робяць затрыманыя журналісты, сілавікоў не задаволілі. Пасля гэтага здарэння Аляксандр Доній напісаў не вельмі прыемныя словы пра нашу краіну і сітуацыю ў ёй.

Фота БЕЛТА (з архіву) і Facebook

Ва ўкраінскіх журналістаў у Беларусі забралі "экстрэмісцкую літаратуру"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі