Ва Украіне знайшлі яшчэ 50 грузавікоў, якія скралі ў беларускага завода (фота)

Ва Украіне знайшлі яшчэ 50 грузавікоў, якія скралі ў беларускага завода (фота)

Ва Украіне знайшлі яшчэ 50 грузавікоў, якія скралі ў Мінскага аўтамабільнага завода. Як інфармуе прэс-служба СБУ, яны знаходзіліся на некалькіх аўтатранспартных прадпрыемствах Мікалаеўскай вобласці. Грузавікі вернуць у Беларусь.

Як інфармавала Еўрарадыё, у 2013 годзе кіраўнікі камерцыйнай структуры падпісалі дамову з прадстаўніком МАЗа ва Украіне на пастаўку 150 грузавікоў з прычэпамі на агульную суму больш за 15 мільёнаў долараў. Аднак гэты аўтатранспарт камерсантамі быў прададзены іншым прадпрыемствам, грошы праз падстаўныя камерцыйныя структуры перавялі ў наяўныя і скралі. У кастрычніку 2016-га СБУ выйшла на след махляроў. На аўтатранспартных прадпрыемствах некалькіх абласцей знайшлі больш за 100 грузавікоў.

Служба бяспекі Украіны адзначае, што такім чынам "удалося пазбегнуць негатыўных наступстваў для міжнароднага іміджу [ўкраінскай] дзяржавы".

Ва Украіне знайшлі яшчэ 50 грузавікоў, якія скралі ў беларускага завода (фота)
Фота: ssu.gov.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі