Ва Украіне разбіўся самалёт з беларускай кантрабандай

Вядома, што праваахоўнікі ўжо ідэнтыфікавалі целы двух загінулых — гэта жыхар Валыні і адэсіт. Самалёт накіроўваўся з Беларусі без ліцэнзіі на палёт.



Відавочцаў аварыі дагэтуль не знайшлі. На месцы здарэння відаць, што самалёт пачаў прызямляцца на поле і трапіў шасі ў дрэнажную канаву. Пасля гэтага ён раскалоўся напалам.



Верагодна, самалёт перавозіў кантрабанду, паведамляе тэлеканал ТСН. Каля месца трагедыі быў заўважаны грузавік, у які грузілі мяхі з цыгарэтамі беларускай вытворчасці.



Фота — prosport-ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі