Ва Украіне кабыла адкусіла 6-гадоваму хлопчыку палавы орган

У Жытомірскай вобласці Украіны 6-гадовы хлопчык пацярпеў ад кабылы. Яна адкусіла яму палавы орган, інфармуе ТСН.

Здарэнне адбылося ў полі. Хлопчык спрабаваў перавесці жывёлу ў іншае месца, калі яна напала на яго. Акрываўленае дзіця прыбегла дахаты, а яго бацька выклікаў хуткую. Хлопчыка спачатку завезлі ў раённую бальніцу, пасля — ў абласную. Хацелі везці ў Кіеў, але ўжо прайшло шмат часу. У выніку, аперацыю зрабілі ў Жытоміры і прышылі палавы орган (пры гэтым па тэлефоне кансультаваліся са сталічнымі спецыялістамі). Медыкі кажуць, што такіх аперацый ім раней рабіць не даводзілася.

Дарэчы, кабылу вырашылі пакінуць у гаспадарцы. Толькі дзецям забаранілі да яе падыходзіць. Дагэтуль невядома, што выклікала агрэсію жывёлы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі