У Мінску сілавікі выкарысталі супраць дэманстрантаў слезацечны газ

У Мінску сілавікі выкарысталі супраць дэманстрантаў слезацечны газ

У Мінску ля Палацу Незалежнасці сілавікі пусцілі слезацечны газ у натоўп пратэстуючых. Гэта здарылася пасля таго, як нехта з пратэстоўцаў распісаў машыну сістэмы "Рубеж" антылукашэнкаўскімі лозунгамі.

Пасля інцыдэнту людзі адышлі ад кардону. Некаторым нават здарылася, што пачащся хапун, і яны пабеглі ад ачаплення ў бок цэнтра. Але пазней пратэстоўцы вярнуліся, скандуючы "Фашысты!".

Па стане на 18:00 перад ачапленнем знаходзілася некалькі соцень чалавек. Каля шэрагу сілавікоў нехта перыядычна распыляе газ, ад якога рэжуць вочы і горла. Але людзі не сыходзяць.

У Мінску сілавікі выкарысталі супраць дэманстрантаў слезацечны газ
Менавіта пасля таго яе людзі размалявалі шчыты спецтэхнікі — сілавікі пачалі выкарыстоўваць газ / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі