Ужо заўтра бюро дзяржкамісіі разгледзіць новы падручнік па гісторыі

Ужо заўтра бюро дзяржкамісіі разгледзіць новы падручнік па гісторыі

Ужо заўтра бюро дзяржкамісіі разгледзіць новы падручнік па гісторыі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміла намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка. Паводле яе слоў, у наступным годзе беларускія школьнікі атрымаюць падручнікі, "аблегчаныя ад тэорыі" і "прывязаныя да практыкі", інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, на 5-м Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што ў беларускіх школьнікаў мусіць быць зніжана нагрузка. Ён хоча, каб падручнікі для дзяцей пісалі "лепшыя настаўнікі", а не прафесары, якія ўжо не памятаюць школы. Лукашэнка адзначыў, што трэба гэта зрабіць хутка.

Раіса Сідарэнка кажа, што задача зніжэння нагрузкі ў школьнікаў ужо вырашаецца педагогамі. Высвятляецца, што ўжо год ідзе праца над абнаўленнем праграм па ўсіх прадметах. Іх спрашчаюць, робяць больш зразумелымі, выключаюць залішні тэарэтычны матэрыял. У праграмы ўнеслі практычную частку, "неабходную для жыцця".

Намеснік міністра адукацыі адзначае, што з'явілася "вельмі шмат новых аўтарскіх калектываў", а "настаўнікі-практыкі выказалі жаданне стаць іх аўтарамі". Сідарэнка прывяла прыклад, калі па матэматыцы настаўнік-практык выйграў конкурс на напісанне падручніка ў вядомых спецыялістаў.

У той жа час, намеснік міністра прызнае, што не кожны вопытны настаўнік здольны напісаць добры школьны падручнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі