Увядуць аднолькавую колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моваў

Увядуць аднолькавую колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моваў

У Беларусі ў школах плануецца ўвесці аднолькавую колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моваў з другога класа (незалежна ад мовы навучання). Пра гэта паведаміла Ірына Булаўкіна, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі.

Паводле яе слоў, новаўвядзенне будзе ўведзенае з наступнага навучальнага года: спачатку ў другім класе, праз год — у другім-трэцім класах, праз два гады — у другім, трэцім і чацвёртым класах. "І так мы паступова пяройдзем на вывучэнне беларускай мовы з аднолькавай колькасцю гадзін, як у класах з 5-га да 11-га", — цытуе словы Булаўкінай БЕЛТА.

Для малодшых класаў гаворка ідзе пра тры гадзіны на мову і пра дзве — на літаратуру. Пры навучанні на павышаным узроўні ў 10-11 класах — па тры гадзіны і на мову, і на літаратуру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі