Успышку трыхінелёзу ў Воранаўскім раёне расследуе Следчы камітэт

Дагэтуль невядомыя прычыны ўспышкі трыхінелёзу ў Воранаўскім раёне Гродзеншчыны. Між тым ад яе пачатку прамінулі ўжо тры тыдні.

Як піша "Вечерний Гродно", эксперты яшчэ высвятляюць, якое мяса елі захварэлыя, але амаль усе пацыенты ўжо выпісаныя са стацыянара.

Першапачаткова ў лякарню трапілі 24 чалавекі з трыхінелёзам. На сёння на бальнічным ложку застаецца толькі адзін. Ва ўсіх астатніх, у тым ліку ў чатырох дзяцей, стан палепшаў, і яны лекуюцца ўжо дома. Пра гэта распавёў галоўны лекар Воранаўскай раённай лякарні Аляксандр Ануфрыеў. Лекары падазраюць захворванне яшчэ ў васьмі чалавек, якія прымаюць прафілактычныя прэпараты.

Следчыя высвятляюць, якое мяса стала прычынай заражэння — хатняй свінні або дзіка.

Фота — izlechim.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі