Усіх беспрацоўных Лукашэнка загадаў уладкаваць на працу да 1 траўня

Усіх беспрацоўных Лукашэнка загадаў уладкаваць на працу да 1 траўня

Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 траўня ўладкаваць на працу ўсіх беспрацоўных. Такая заява прагучала на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны 9 сакавіка.

"Па працаўладкаванні беспрацоўных — я ўжо казаў пра тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця, яны ў нас ёсць (хай не крыўдзяцца): п'яніцы, алкаголікі, тыя сапраўды дармаеды, як іх называлі раней. Да іх — адны метады прымусу да працы. Тых, хто па няшчасці апынуўся без працы, мы павінны кожнага прыняць, і не толькі ў службе занятасці, а ў органах улады і аказаць дапамогу", — перадае прэс-служба словы кіраўніка дзяржавы.

Ён заявіў, што людзі павінны найперш самі шукаць сабе працу, а чыноўнікі — толькі дапамагчы ім. Разам з тым Лукашэнка заявіў, што перад яго выездам у рэгіёны туды будзе загадзя адпраўляцца яго памочнік і запрашаць на сустрэчы з кіраўніком Беларусі беспрацоўных. "І крый божа пасля 1 траўняя такія людзі будуць", — прыстрашыў ён.

Лукашэнка патлумачыў, як будуць стварацца працоўныя месцы. Для прыкладу ён заявіў, што ў Мінску часам на добраўпарадкаванні тэрыторыі працуе дарагая тэхніка, чые эксплуатацыйныя і амартызацыйныя выдаткі значна перавышаюць кошт ручной працы. "Трэба вызначыць месцы, куды павінны прыйсці людзі па працу, стварыць брыгады, групы, якія будуць лес высаджваць, платы будаваць, фарбаваць, прыбіраць тэрыторыю, капаць, вазіць, насіць і іншае. І мы зоймем ўсіх людзей", — падзяліўся ідэяй кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі