Ураджэнец Бабруйска праз суд патрабуе называць радзіму Беларуссю (відэа)

Бізнесмен Кірыл Лапінскі падаў пазоў у Сіманаўскі раённы суд расійскай сталіцы. Ён сцвярджае, што адчувае маральныя пакуты і перажыванні, прыніжэнне грамадзянскай і нацыянальнай годнасці, калі чытае навіны пра Беларусь у расійскіх СМІ і бачыць, што яго радзіму называюць "Белоруссией". Лапінскі кажа, што ад гэтага ён адчувае сябе асобай без грамадзянства.

Як адзначае тэлеканал НТВ, тры выданні, якія згадаў у пазове ўраджэнец Бабруйска, пакуль ніяк не адрэагавалі. Першае судовае паседжанне адбудзецца ў другой палове лістапада. Акрамя кампенсацыі за маральныя пакуты, якія Кірыл Лапінскі ацаніў у 20 тысяч расійскіх рублёў, ён чакае, што блытаніна з назвай Беларусі ў расійскіх СМІ скончыцца. Спадзяецца ён, што адбудзецца гэта і на афіцыйным узроўні.

Фота, відэа — НТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі