Упершыню збярэцца беларуска-ізраільскі камітэт па гандлёвай супрацы

Першае пасяджэнне Сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве пройдзе 8 снежня ў Іерусаліме. Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар пасольства Ізраіля ў Беларусі Вольга Дзмітровіч, старшынстваваць на пасяджэнні будуць міністр турызму Ізраіля Стас Місежнікаў і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сямёна Шапіра. Бакі абмяркуюць стан гандлёва-эканамічных адносін і перспектывы іх развіцця, а таксама магчымасці супрацоўніцтва ў сферы інвестыцый, фінансаў, малога і сярэдняга бізнесу, экспарту і імпарту, транспарту, сельскай гаспадаркі, турызму і г.д

Да пасяджэння прымеркаваны візіт у Ізраіль дэлегацыі беларускіх бізнесменаў. У яе склад увойдуць 26 чалавек — прадстаўнікі Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, кіраўнікі буйных рэспубліканскіх і прыватных прадпрыемстваў.

Прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў будуць знаходзіцца ў Ізраілі з 6 па 11 снежня. Яны возьмуць удзел у беларуска-ізраільскім бізнес-форуме, які адкрыецца 7 снежня ў Тэль-Авіве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі