Упершыню міратворцы АДКБ на вучэннях у Беларусі атрымаюць мандат ААН

Упершыню міратворцы АДКБ на вучэннях у Беларусі атрымаюць мандат ААН

Упершыню міратворцы Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы на вучэннях у Беларусі атрымаюць мандат Савета бяспекі ААН. І будуць дзейнічаць "у крызісным рэгіёне ва ўзаемадзеянні з місіяй ААН". Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на сакратарыят арганізацыі. Вучэнні міратворчых сілаў АДКБ пад назвай "Непарушнае братэрства-2016" пройдуць у Баранавіцкім раёне на Абуз-Лясноўскім ваенным палігоне з 23 да 27 жніўня.

Адзначаецца, што падчас вучэнняў будуць адпрацоўвацца нейкія "карысныя навацыі, якія адлюстроўваюць абноўленыя спосабы выканання міратворчых задач у ходзе правядзення сучасных комплексных аперацый па падтрыманні міру". Вядома, што пад Баранавічамі збяруцца больш за тысячу вайскоўцаў-міратворцаў са складу узброеных сілаў, унутраных войскаў і паліцыі (міліцыі) краін-удзельніц АДКБ (Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Арменіі і Таджыкістана), больш за 500 адзінак авіяцыйнай, аўтамабільнай і бронетанкавай тэхнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі