Актывіста Глеба Рубанава затрымалі пасярод ночы і будуць судзіць за "экстрэмізм"

Актывіста Глеба Рубанава затрымалі пасярод ночы і будуць судзіць за "экстрэмізм"

У ноч на 7 траўня ў Мінску быў затрыманы актывіст Глеб Рубанаў. Прыкладна ў 4:30 яго выклікалі ў двор пад фальшывай нагодай — быццам бы нехта пашкодзіў яго аўтамабіль. На вуліцы міліцыянты затрымалі Рубанава і завезлі ў Савецкі РУУС, дзе паведамілі пра затрыманне да суда.

Пазней жонка Глеба Рубанава Наста напісала ў "Фэйсбуку": "У Савецкім РУУС пацвердзілі, што Глеб затрыманы паводле арт 17.11 ч.2 [выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмізму. — Еўрарадыё]. Будзе дастаўлены на Акрэсціна, дзе яго пратрымаюць да суда". 

Яшчэ 21 сакавіка IT-кансультанту Глебу Рубанаву затэлефанаваў чалавек, які назваўся ўчастковым і за прасіў на размову з нагоды флэшмобу #яэкстрэміст. Хлопец прапанаваў перанесці размову на больш зручны час. Тады ўчастковы заявіў, што рашэнне трэба прыняць у гэты ж дзень, бо заканчваецца тэрмін праверкі па справе, пачатай 14 сакавіка. Рубанаў ад сустрэчы адмовіўся, участковы сказаў, што справу, верагодна, перададуць у суд.

Флэшмоб #яэкстрэміст распачаў анархіст і журналіст Мікалай Дзядок. Удзельнікі флэшмобу публікуюць у сацсетках свае фотаздымкі з матэрыяламі з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў і ставяць хэштэгі #яэкстрэміст #яэкстремист.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі