Уначы на прывакзальнай плошчы ў мужчыны знялі з ног красоўкі

Уначы на прывакзальнай плошчы ў мужчыны знялі з ног красоўкі

Уначы на прывакзальнай плошчы ў 36-гадовага мужчыны забралі красоўкі. Здарэнне адбылося ў Маладзечне. Трое зламыснікаў не толькі пакінулі пацярпелага без абутку, але і прыхапілі два мабільныя тэлефоны, якія знайшлі ў яго кішэнях.

Як інфармуе сайт kraj.by, мужчына прыйшоў у транспартную міліцыю і распавёў пра здарэнне. Кошт скрадзенага ацанілі на суму 1 мільён 800 тысяч рублёў.

Быў аператыўна затрыманы падазраваны ў рабунку 30-гадовы мужчына, які нідзе не працуе. У яго знайшлі частку скрадзеных рэчаў. Распачатая крымінальная справа, затрыманаму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Ці знайшлі астатніх зламыснікаў, невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі