Уле-Эйнар Б'ёрндален зламаў руку

Уле-Эйнар Б'ёрндален зламаў руку

Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален зламаў руку. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу TV2. 


Па словах спартсмена, інцыдэнт адбыўся на сборы каманды ў Согнеф'елеце падчас катання на лыжаролерах.


На думку дактароў, рэабілітацыя біятланіста зойме ад чатырох да шасці тыдняў. Аднак ужо цяпер ён можа катацца на лыжаролерах і спадзяецца, што траўма не перашкодзіць падрыхтоўцы да новага сезону.


Нагадаем, у кастрычніку 2016 года Б'ёрндален і яго беларуская калега і каханая Дар'я Домрачава стануць бацькамі. Сам спартсмен плануе працягнуць кар'еру да 2018 года.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі