Уладзіміра Валодзіна цяпер падазраюць у нападзе на Акрэсціна

Грамадскі дзеяч, сябра рады Беларускай партыі “Зялёныя” Ўладзімір Валодзін не змог выйсці на свабоду, паведамляе БелаПАН. Спачатку яго затрымалі 8 верасня ў Мінску па падазрэнні ў датычнасці да падпалу аддзялення “Беларусбанка” 30 красавіка. Ён прасядзеў на Акрэсціна трое сутак. Валодзіна адпусцілі і зноў затрымалі — ужо як падазраванага ў нападзе на пастарунак. 8 верасня невядомыя закідалі ізалятар на Акрэсціна гэтак званымі кактэлямі Молатава. Уладзімір Валодзін у часе новага затрымання нават не паспеў выйсці з будынку пастарунка. Яго падазраюць, хоць ён мае алібі. Сябра партыі “Зялёныя” вядомы тым, што паслядоўна выступаў з крытыкай будаўніцтва беларускай АЭС. Ён таксама з’яўляўся экспертам і суаўтарам незалежнай Грамадскай экалагічнай экспертызы беларускай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі