Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб пераходзе Расіі на зімовы час

У большасці суб'ектаў Расіі гадзіннікі будуць пераведзеныя на гадзіну назад. Потым сезонны перавод стрэлак ажыццяўляцца не будзе, адзначае БелаПАН.

Пераход на зімовы і летні час быў адменены летам 2011 года з ініцыятывы прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Цяпер у Расіі дзейнічае пастаянны летні час, які апераджае астранамічны на гадзіну.

Нагадаем, Беларусь следам за Расіяй прыняла рашэнне не пераходзіць больш на зімовы час з восені 2011 года, пакінуўшы на сваёй тэрыторыі летні час. Такім чынам, час у Беларусі з лістапада па сакавік апярэджвае паясны на адну гадзіну. На гэтую ж гадзіну ён адрозніваецца ад часу ў Літве і Украіне, з якімі Беларусь знаходзіцца ў адным поясе.

Цяпер пытанне аб вяртанні да сезоннага пераводу стрэлак гадзін у Беларусі не разглядаецца. Такім чынам, калі не будзе прынята іншае рашэнне, то з 26 кастрычніка 2014 года час у Мінску і Маскве будзе аднолькавым.

Фота — boreynews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі