Уладзімір Някляеў: Да суда не буду рыхтавацца ні я, ні, відаць, суддзі

Раніцай 16 ліпеня палітык атрымаў адпаведную позву. Паседжанне пачнецца а 10-й гадзіне раніцы ў судзе Ленінскага раёна Мінска.



У каментары Еўрарадыё Някляеў адзначыў, што адмыслова да судовага працэсу рыхтавацца не плануе:



Уладзімір Някляеў: "Ніяк спецыяльна рыхтавацца я не буду, бо не будзе ніякага суда, таму не патрэбныя ніякія адвакаты. Будзе нейкае паседжанне, на якім агучаць тое, што скажуць суду агучыць. Таму я думаю, што і суд да гэтага не надта будзе рыхтавацца".



20 траўня 2011 года Някляева асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.



На які вынік суда спадзяецца палітык? У гутарцы з Еўрарадыё Някляеў заявіў, што хацеў бы пачуць, што суд апраўдвае не толькі яго, але і палітвязняў Дашкевіча і Статкевіча, якія дагэтуль застаюцца за кратамі. Аднак у цяперашніх умовах гэта нерэальна, а таму іншыя спадзяванкі не маюць сэнсу, кажа экс-кандыдат у прэзідэнты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі