Уладзімір Беражкоў выйшаў на волю

Уладзімір Беражкоў выйшаў на волю

Расійскі журналіст Аляксей Шаўчэнка заявіў, што экс-генеральны менеджар хакейнага мінскага “Дынама” Уладзімір Беражкоў вызвалены з СІЗА.

“Па маіх дадзеных, Беражкова адпусцілі. Так што і ніякага суда не будзе. Схуднеў, хварэў, але на волі, жывы і наогул ўра”, — напісаў Шаўчэнка ў сваім Твітэры.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла Tribuna.com крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Жонка Уладзіміра Беражкова Святлана пацвердзіла kp.by, што яго сапраўды вызвалілі сёння ў 11.00.

У канцы ліпеня 2015 года быў затрыманы былы гендырэктар ХК “Дынама-Мінск” Максім Суботкін. Яму выставілі абвінавачанне на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры).

Справа Беражкова і Суботкіна з ХК “Дынама”: раскраданні ці помста сілавікоў

14 жніўня 2015 года Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне Уладзіміра Беражкова. 27 жніўня прадстаўнікі СК і МУС паведамілі журналістам, што Беражкову выстаўленае абвінавачанне ў завалоданні грашовымі сродкамі клуба на 1 мільярд 90 мільёнаў рублёў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (ч. 4 арт. 210 КК).

1 лютага 2016 года ім былі выстаўленыя канчатковыя абвінавачванні. Дзеянні былога генеральнага дырэктара хакейнага клуба Максіма Суботкіна ў выніковай рэдакцыі абвінавачвання кваліфікаваныя паводле ч.3 арт. 424, ч.3 арт.426, ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а былога генеральнага менеджара клуба Уладзіміра Беражкова паводле ч.3 арт.424, ч.4 арт.210. Матэрыяльная шкода на суму больш за 3 мільярды рублёў кампенсаваная практычна цалкам.

Па завяршэнні азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы абвінавачванымі былі заяўленыя хадайніцтвы аб вызваленні іх ад крымінальнай адказнасці ў парадку, вызначаным арт. 88-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі