Улады спрабуюць стрымаць хвалю сацыяльных пратэстаў

Рада Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці выступіла з заявай ў сувязі з дзеяннямі мясцовых уладаў, якія не дазволілі ў многіх рэгіёнах краіны правядзенне сацыяльных пікетаў. Людзі хацелі пратэставаць супраць адмены льготаў. Аднак з 12 акцый дазволеныя толькі 2 – у Магілёве і Брэсце. У Мінску, Салігорску, Смалявічах, Барысаве, Жлобіне і Гомелі чыноўнікі адмовілі заяўнікам-пенсіянерам, прычым у трох апошніх гарадах двойчы.

Яшчэ ў пачатку лета сустаршыня прафсаюзу РЭП Аляксандр Бухвостаў абяцаў, што ў краіне адбудзецца “хваля пратэстных акцый”. Зараз ён кажа, што ўлады забаронамі акцыі, “падштурхоўваюць людзей на несанкцыянаваныя дзеянні”.

Пра тое, чаму ўлады так баяцца сацыяльных акцый Аляксандр Бухвостаў сказаў “Еўрарадыё” наступнае:

У наш прафсаюз прыходзяць людзі і кажуць, што “мы пратэстуем”. Таму мы і пачалі арганізоўваць гэтую працу… Улады баяцца масавага народнага выступлення і спрабуюць яго штучна прыціснуць”.

На думку Бухвостава, адмена льготаў закранула ў краіне каля 5 мільёнаў чалавек. Таму ўлады, засцерагаючыся масавага выступлення, спрабуюць затармазіць акцыі пратэсту. Тым больш, што на восень апазіцыйныя сілы прызначылі “Сацыяльны марш”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі