Украінскія партызаны атакавалі расійскі вузел сувязі

Украінскія партызаны, якія дзейнічаюць на Данбасе, атакавалі вузел сувязі расійскіх войскаў. Пра гэта ў Facebook напісаў украінскі вайсковы эксперт, кіраўнік групы "Інфармацыйны Супраціў" Дзмітрый Тымчук. Паводле яго інфармацыі, баявое сутыкненне адбылося на поўнач ад Новаазоўска, украінскага горада, занятага баевікамі. Расійскія вайскоўцы, якія знаходзіліся ў вузле сувязі, панеслі страты.

Тымчук адзначае, што расіяне і мясцовыя баевікі не чакалі нападу партызанаў у гэтым раёне.

Нагадаем, на Данбасе працягваецца перамір'е паміж украінскімі сілавікамі і прарасійскімі баевікамі. Аднак сутычкі адбываюцца штодня. Рэгулярна адбываюцца партызанскія акцыі. Днямі быў забіты палявы камандзір баевікоў, ураджэнец Чачэніі, які ў жніўні здзекаваўся над украінскімі палоннымі пад Ілавайскам.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі