Украінскаму паэту Сяргею Жадану забаранілі ўезд у Беларусь

Украінскаму паэту Сяргею Жадану забаранілі ўезд у Беларусь

Украінскаму паэту Сяргею Жадану забаранілі ўезд у Беларусь. Пра гэта Жадан паведаміў на сваёй афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку. Ён прыехаў у Мінск на паэтычны фестываль Стральцова і павінен быў сёння, 11 лютага, выступаць у клубе “Грай”. Аднак выступ не адбудзецца.

“А вось вясёлая гісторыя, якая здарылася са мной сёння ў Мінску. Каля другой ночы да мяне ў гатэльны нумар наляцеў міліцэйскі патруль — сур’ёзны і засяроджаны. Нічога не растлумачыўшы, даставілі ў аддзяленне, пачалі прабіваць па базе, нічога не знайшлі. Патэлефанавалі ў КДБ. Там ім параілі ехаць у іншае аддзяленне, Ленінскае. У Ленінскім зноў прабівалі па базе, нарэшце, патлумачылі — высвятляецца, мне яшчэ ў 2015 годзе забаронены ўезд на тэрыторыю РФ (якая прыкрасць) з фармулёўкай “за прыналежнасць да тэрарыстычнай дзейнасці”. А паколькі Беларусь і Казахстан знаходзяцца з РФ у адной візавай зоне (не пашэнціла), то забарона аўтаматычна пераходзіць і да Беларусі з Казахстанам”, — напісаў Жадан.

Паэт паведаміў, што ноч ён правёў у камеры. Раніцай у яго доўга распытвалі пра тэрарызм і ў выніку паставілі штамп пра забарону на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін.

Сяргей Жадан аказвае актыўную падтрымку антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі