Украінцы ўзялі ў палон 35 тэрарыстаў з Расіі, якія прарываліся з акружэння

Украінскія войскі яшчэ некалькі дзён таму цалкам акружылі групоўку тэрарыстаў у раёне Лісічанска і Рубяжнога Луганскай вобласці. Усе выхадныя ішлі цяжкія баі. Увечары 20 ліпеня тэрарыстычная групоўка паспрабавала прарвацца з Лісічанска. Аднак калона бронетэхнікі была разбітая.

Як паведамляе сайт censor.net.ua, украінскія войскі атрымалі загад не дапусціць прарыву. Тры бронемашыны былі знішчаныя, 23 тэрарыста ўзятыя ў палон. Сярод іх знаходзіцца паранены камандзір групы. Усе палонныя маюць расійскае грамадзянства, сярод іх ёсць чачэнцы. Пазней міністр абароны Украіны назваў іншую лічбу палонных — 35 чалавек.

У нядзелю працягвалася вызваленне ад тэрарыстаў горада Рубяжное Луганскай вобласці. Мінабароны Украіны заявіла, што агонія тэрарыстычных груповак дасягнула свайго апагею.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі