Украінцы ў вайсковай форме захапілі расійскі павільён на біенале (фота)

На Венецыянскай біенале расійскі павільён у першы ж дзень захапілі ўкраінцы.  Як інфармуе сайт platfor.ma, людзі ў вайсковай форме з надпісам "оn vacation" занялі расійскі павільён на найбуйнейшым форуме сучаснага мастацтва.

Пры гэтым украінскія актывісты, паўтараючы словы расійскіх "зялёных чалавечкаў", казалі, што знаходзяцца ў адпачынку. Удзельнікі перформансу раздавалі форму ўсім ахвочым і заклікалі далучацца да "адпачынку". Аўтару найлепшай тэматычнай фатаграфіі актывісты абяцаюць прыз: паездку ў Крым.

Арганізатары распавялі журналістам, што акцыя ўкраінскіх мастакоў адсылае да крымскіх падзеяў 2014 года, калі "ананімныя" салдаты занялі паўвостраў. Перформанс працягнецца да 9 траўня.

Дарэчы, гаспадары расійскага павільёна толькі праз гадзіну выклікалі паліцыю, каб ачысціць памяшканне ад перформераў. Зрэшты, украінцы абяцаюць працягваць сваю акцыю каля расійскага павільёна.

Фота — platfor.ma

Новости других медиа

Галоўнае

Выбар рэдакцыі