Украінцы Беларусі на выбарах у Раду могуць галасаваць у Мінску і Брэсце

Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі будуць адкрытыя ва ўкраінскай амбасадзе ў Мінску і генеральным консульстве ў Брэсце, інфармуе БелаПАН

Межы выбарчага ўчастку, заснаванага на тэрыторыі амбасады, уключаюць Мінск, Віцебскую, Гомельскую, Мінскую і Магілёўскую вобласці. Участак на тэрыторыі генеральнага консульства ўключае Брэсцкую і Гродзенскую вобласці. Участкі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін. 

У спісы для галасавання на датэрміновых парламенцкіх выбарах уключана каля 13 тысяч украінскіх грамадзян, якія пражываюць або часова знаходзяцца ў Беларусі. Мяркуецца, што восем тысяч украінцаў змогуць прагаласаваць у Мінску і пяць тысяч — у Брэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі