Украіна спыніла авіязносіны з Беларуссю

Украіна перарвала авіязносіны з Беларуссю — авіякампанія “Белавіа” па стане на 17.00 27 сакавіка не атрымала дазволу ад авіяцыйнай адміністрацыі Кіева на выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск — Кіеў — Мінск.

Як адзначае прэс-служба кампаніі на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку, “Белавіа” напярэдадні летняга сезону накіравала запыты на дазвол палётаў у Дзяржаўную авіяцыйную службу Украіны, аднак адказу не было. Пры гэтым беларускія авіяцыйныя ўлады далі ўкраінцам дазвол на палёты.

Міжурадавае пагадненне аб паветраных зносінах паміж Беларуссю і Украінай было падпісанае ў 1995 годзе. Згодна з гэтым дакументам, цягам многіх год выконваўся рэйс Мінск — Кіеў — Мінск.

З-за адсутнасці дазволу на палёты з боку Украіны авіязносіны могуць спыніцца з 29 сакавіка. Адказнасць за гэта Мінск ускладае на ўкраінскі бок.

Ілюстратыўнае фота з сайту tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі