Украіна папрасіла Міжнародны крымінальны суд расследаваць падзеі на Майдане

У ёй прызнаецца юрысдыкцыі суда над расследаваннем падзеяў на Майдане ў Кіеве ў перыяд з 21 лістапада 2013 года па 22 лютага 2014 года.



Факт звароту не абавязкова азначае, што расследаванне аўтаматычна будзе праведзена, адзначае РБК. Але гэта дазволіць пракурору суда пачаць расследаванне, калі пададзеная інфармацыя будзе дастатковай падставай для далейшых дзеянняў.



Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда можа таксама хадайнічаць перад суддзямі МКС аб выдачы позвы ў суд або ордэра на арышт асоб, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў.



Раней міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў усклаў адказнасць за страляніну па пратэстоўцах на спецроту падраздзялення "Беркут". Падчас супрацьстаяння ў цэнтры Кіева 18-20 лютага загінулі каля 100 чалавек.



Фота — dpa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі