УЕФА пачало расследаванне паводзінаў фанатаў на матчы Беларусь – Украіна

УЕФА завяла дысцыплінарную справу ў дачыненні да Беларускай федэрацыі футбола і Федэрацыі футбола Украіны ў сувязі з паводзінамі заўзятараў каманд падчас адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы 2016.

БФФ можа быць пакараная за палітычныя крычалкі фанатаў, а таксама за недастатковае забеспячэнне бяспекі на гульні, паведамляе by.tribuna.com. Федэрацыю футбола Украіны абвінавачваюць у скандаваннях заўзятараў на палітычную тэматыку, а таксама выкарыстоўванне піратэхнікі прыхільнікамі зборнай Украіны.

Паводзіны беларускіх і ўкраінскіх балельшчыкаў будуць разгледжаныя на пасяджэнні дысцыплінарнага камітэта УЕФА 13 лістапада.

Нагадаем, што матч у Барысаве скончыўся з лікам 0:2 на карысць зборнай Украіны. Падчас усёй гульні цалкам запоўнены стадыён ладзіў пераклічку паміж беларусамі і украінцамі. Галоўнымі крычалкамі сталі “Жыве Беларусь!”, “Слава Украіне!” і знакамітая мацерная песня пра прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі