Удзельнікаў акцыі ля св.Язэпа зноў адпусцілі без пратаколаў

Затрыманых удзельнікаў акцыі ў абарону касцёла Святога Язэпа ў Мінску як і ўчора адпусцілі без складання пратаколаў. Нагадаем, што на падыходзе да касцёла Святога Язэпа сёння затрымалі двух сустаршыняў “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” — Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага, а таксама актывіста БХД Кастуся Шыталя. Міліцыя таксама не пусціла на акцыю ў абарону касцёла намесніка старшыні “Маладога фронту” Мікалая Дземідзенку, актывіста гэтай арганізацыі Ўладзіміра Ерамёнка, лідэра руху “Маладая Беларусь” Змітра Каспяровіча і моладзевага актывіста Франака Вячорку, паведамляе БелаПАН.
Нягледзячы на затрыманні, акцыя адбылася. На яе прыйшлі каля дзесяці чалавек. Запланаваны велапрабег вакол касцёла адмянілі, бо міліцыя не пусціла туды роварнікаў. Удзельнікі акцыі памаліліся і праспявалі гімн “Магутны Божа”. Яны прынялі рашэнне запрасіць да будынку кляштарнага комплексу дырэктара прадпрыемства “Мінская спадчына Міхаіла Жыха, які і выступае за ператварэнне будынка храма ў гатэль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі