У ЗША за сэкс з вучнем арыштавалі яшчэ адну настаўніцу (фота)

У ЗША за сэкс з вучнем звольнілі з працы, а пасля арыштавалі яшчэ адну настаўніцу. 33-гадовая Хрысціна Базбі выкладала ў рэлігійнай школе ў штаце Алабама. Як паведамляе Daily Mail, яе арыштавалі пасля таго, як маці вучня заўважыла ў сына інтымнае SMS-ліставанне з настаўніцай. Адзначаецца, што Базбі не выкладала ў яго, паколькі займалася з малодшымі класамі. Сэкс адбываўся ў памяшканні жанчыны.

Нагадаем, гэтым летам у ЗША былі ўжо два падобныя выпадкі. Спачатку ў Флорыдзе атрымала 22 гады зняволення 30-гадовая настаўніца Джэніфер Фічтэр, якая мела інтымную сувязь з трыма вучнямі. Пасля ў штаце Юта 30 гадоў зняволення атрымала 36-гадовая Брыяна Алціс, якая таксама мела сэкс са школьнікамі.

Што будзе ў Беларусі з настаўніцай, якая займаецца сэксам з вучнямі

Фота: dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі