У ЗША выпусцілі піва з папам рымскім на этыкетцы (фота)

У ЗША выпусцілі піва з папам рымскім на этыкетцы (фота)

У ЗША выпусцілі піва з Папам Рымскім Францішкам на этыкетцы. Гэтую акцыю ажыццявіў бровар з Філадэльфіі. Была зробленая абмежаваная партыя піва, прымеркаваная да візіту пантыфіка ў Злучаныя Штаты. Адзначаецца, што выпускаць такое піва ў далейшым кампанія пакуль не плануе, інфармуе ВВС.

Піва мае назву "Holy Wooder", што сугучна адначасова са святой вадой ("holy water") і Галівудам. На этыкетцы мужчына, падобны на Папу Рымскага, трымае куфаль піва. На яго шыі замест крыжа вісіць лагатып кампаніі.

Як стала вядома, напой ужо замовіла семінарыя Святога Карла, у якой спыніўся Францішак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі