У жыхара Брэста знайшлі кантрабандны бурштын і забралі Mercedes (фота)

У жыхара Брэста знайшлі кантрабандны бурштын і забралі Mercedes (фота)

У жыхара Брэста знайшлі кантрабандны бурштын і забралі мікрааўтобус Mercedes Viano. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Варшаўскі мост" на беларуска-польскай мяжы. Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Брэсцкай мытні знайшлі ў салоне аўтамабіля 18 камянёў неапрацаванага бурштыну. Яны былі схаваныя ў розных частках мікрааўтобуса: у панэлі за аўтамагнітолай, у рацыі, у попельніцы, якая была засыпаная цыгарэтамі.

Прэс-служба Брэсцкай мытні адзначае, што паводле заканадаўства вываз бурштыну фізічнымі асобамі за межы Еўразійскага эканамічнага саюза забаронены. Рашэнне пра лёс тавару і аўтамабіля прыме суд. Паводле папярэдняй ацэнкі, іх агульны кошт складае каля 150 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі