У Жлобіне мужчына скокнуў з моста пад цягнік "Мінск — Сімферопаль"

Малады мужчына скакаў з моста на рэйкі ў той момант, калі праходзіў хуткі цягнік. Аднак ён апынуўся паміж рэйкамі — цягнік прайшоў над ім. Мужчына атрымаў шматлікія траўмы, але застаўся жывы. У вельмі цяжкім стане яго шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу.


Высвятляюцца абставіны здарэння. Паводле папярэдняй версіі, мужчына хацеў скончыць жыццё самагубствам, інфармуе БЕЛТА.


Нагадаем, што нядаўна на даху якраз цягніка "Мінск — Сімферопаль" ехаў ва Украіну жыхар Гомеля. Таксама нядаўна ў Брэсце жанчына за тры дні два разы кідалася пад цягнікі і падчас апошняй спробы загінула.


Фота — railwayz.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі