У жанчыны, якую забілі ў ГЦ "Еўропа", застаўся дарослы сын-інвалід

У жанчыны, якую забілі ў ГЦ "Еўропа", застаўся дарослы сын-інвалід

У 43-гадовай жанчыны, якую забілі ў мінскім ГЦ "Еўропа", застаўся сын-інвалід па слыху ва ўзросце 21 года (па некаторых звестках, ёсць яшчэ і дачка). Пра гэта ў Facebook напісаў адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка. Паводле яго слоў, Алена была сіратой. У суботу яна выйшла на замену гандляваць акулярамі. На яе і напаў 17-гадовы студэнт з бензапілой у руках. Як піша Шумчанка са слоў відавочцаў, ён нанёс удар бензапілой, а пасля дабіў жанчыну сякерай.

Прадпрымальніцкі лідар паведаміў, што ўсе выдаткі па пахаванню ўзяў на сябе ГЦ "Еўропа". Анатоль Шумчанка заклікае, каб дзяржава праз СМІ распачала збор сродкаў для сям'і загінулай.

З'явілася відэа, як затрыманага хлопца з бензапілой выводзяць з ГЦ "Еўропа"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі