У Жалудку прайшоў фестываль кветак (фота)

У Жалудку на Гродзеншчыне ў нядзелю прайшоў фестываль кветак. Падтрымка Еўрасаюза і Праграмы развіцця ААН дазволіла правесці невялікае свята з размахам. 
Фестываль “Кветкавыя фантазіі” жалудоцкія ўлады прыдумалі два гады таму. Сёлета яны атрымалі дапамогу сумеснага праекта ЕС і ПРААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”. Гэтая акалічнасць прывяла ў Жалудок шмат журналістаў і вядомых гасцей. 



Кіраўніца міжнароднага адукацыйнанага цэнтра імя Ёханеса Раў Астрыд Зам вітае ўдзельнікаў фестываля (на фота). Каля яе стаяць супрацоўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў, пасялковага выканкама, грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы”. 

Арганізатары і донары зрабілі стаўку на тое, што такое простае, на першы погляд,  мерапрыемства зробіць жыццё людзей больш цікавым і інтэгруе мясцовую супольнасць. Жыхары і прадпрыемствы Жалудка ўпарадкавалі свае падворкі і адмыслова да конкурса зрабілі кветкавыя кампазіцыі.



З народнымі песнямі і гармонікам комплекс свінагадоўлі дэманструе сваю кветкавую кампазіцыю і касцюм. 



На кветкавым дыване шпіталя красуецца патрыятыны надпіс “Люблю цябе, Жалудок!” 





Дзяўчаты ў конкурсных касцюмах. Юная ўдзельніца на апошнім фота яшчэ ходзіць у школу: 

"Далей я хачу вучыцца ва універсітэце, — кажа яна. — Не ведаю, ці вярнуся пасля гэтага ў Жалудок. З працай тут цяжкавата". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі