У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

У Зэльве ўшанавалі памяць выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Сёлета 9 жніўня споўніцца 106 гадоў з дня яе нараджэння. Як перадае Радыё "Свабода", на магіле паэткі запалілі знічы і ўсклалі кветкі. Акцыя ўшанавання памяці Геніюш прайшла пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

У аўторак, 9 жніўня, у Каложскай царкве ў Гродне адслужаць малебен у гонар Геніюш. А ў бібліятэцы яе імя ў праваслаўным цэнтры пройдзе круглы стол, прысвечаны паэтцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі