У Якуціі разбіўся самалёт з вайскоўцамі, пасажыры і чальцы экіпажу выжылі

У Якуціі разбіўся самалёт з вайскоўцамі, пасажыры і чальцы экіпажу выжылі

У Расіі ў Якуціі здзейсніў аварыйную пасадку пасажырскі самалёт Іл-18 з вайскоўцамі, усе пасажыры і чальцы экіпажу выжылі. Інфармацыя спачатку была супярэчлівая. Паведамлялася пра дзясяткі загінулых, але гэта не пацвердзілася, піша РІА "Новости".

Па некаторых звестках, на борце былі 39 чалавек: 32 пасажыра і 7 чальцоў экіпажу. 16 з іх атрымалі цяжкія траўмы.

Самалёт ляцеў з Канска ў Тыксі. На борце былі афіцэры. Іл-18 упаў у 27 кіламетрах ад якуцкага пасёлка. Пацярпелых эвакуявалі ваенныя верталёты. Мяркуецца, што прычынай здарэння стаў моцны бакавы вецер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі