У Вярхоўным судзе пачаўся працэс над членам Савета Рэспублікі Ганнай Шарэйка

У Вярхоўным судзе пачаўся працэс над членам Савета Рэспублікі Ганнай Шарэйка

У панядзелак, 22 лютага, Вярхоўны суд пачаў слуханні па справе члена Савета Рэспублікі Ганны Шарэйка, гендырэктара Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі.

Як піша tut.by, на лаве падсудных апынуліся сем чалавек, у тым ліку грамадзянін Літвы Вальдэмарас Норкус. Ён, дарэчы, хадайнічае, каб яму далі перакладчыка.

Адвакат Сычова хадайнічала, каб Ганне Шарэйка змянілі меру стрымання на больш мяккую. Яна звярнула ўвагу на тое, што яе падабаронная знаходзіцца пад вартай са жніўня 2014 года, усе доказы па справе перададзеныя суду. Па яе словах, Шарэйка не можа перашкодзіць высвятленню ісціны, а наадварот — больш за ўсё зацікаўленая ў высвятленні ісціны па гэтай справе. Адвакат таксама дадала, што яе падабаронная дасягнула пенсійнага ўзросту і, па сведчанні медыкаў, пакутуе на шэраг хранічных захворванняў.

З сямі абвінавачаных па справе пяць чалавек чакалі суда ў СІЗА: Ганна Шарэйка, дырэктар ЗАТ "Даймас" Норкус, намеснікі гендырэктара птушкафабрыкі Надзея Семчанкова і Яўген Канавальчанка і гендырэктар "Руском-Р" Міхаіл Разжывін. Яшчэ двум абвінавачаным мера стрымання была змененая раней, яны прысутнічаюць у залі суда, але не ў шкляной клетцы.

Па версіі следства на працягу некалькіх гадоў Шарэйка давала незаконныя ўказанні службовым асобам птушкафабрыкі, якія ўваходзілі ў конкурсную камісію, каб закуплялі кармы і кармавыя дабаўкі ў замежнай фірмы па завышаных коштах. Па ацэнцы следства, гэта прычыніла шкоду на 4 млрд рублёў. Шарэйку вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Дарэчы, у 2014 годзе Віцебская бройлерная птушкафабрыка ўваходзіла ў першую дваццатку самых прыбытковых ААТ па выніках трох кварталаў года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі