У Вялікабрытаніі будуць пускаць на порнасайты па пашпарце

Паводле яго, порнасайты абавязаныя будуць патрабаваць ад пакупнікоў доказы таго, што ім больш за 18 гадоў. Гэта можа быць скан пашпарту, крэдытнай карты ці любога іншага дакумента. Калі сайты адмовяцца ўводзіць гэты механізм, іх заблакуюць на тых жа падставах, што і рэсурсы, дзе публікуюцца матэрыялы з дзіцячай парнаграфіяй.



Як адзначае РІА "Новости", урад пайшоў на такі крок пасля публікацыі статыстыкі, паводле якой штомесяц больш за 200 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да 15 гадоў сутыкаюцца ў Сеціве з матэрыяламі для дарослых. Мяркуецца, што новы закон засцеражэ дзяцей ад парнаграфічных сайтаў.



Чыноўнікі вывучаюць магчымасць не толькі ўплыву на брытанскія порнасайты, але і на падобныя замежныя рэсурсы.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі