У Вілейцы асуджаны кіроўца, пад коламі машыны якога загінула дзіця ў калясцы

У Вілейцы асуджаны кіроўца, пад коламі машыны якога загінула дзіця ў калясцы

У Вілейцы асуджаны кіроўца, пад коламі машыны якога загінула дзіця ў калясцы. Ён атрымаў чатыры гады абмежавання волі з адбыццё пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Тры гады ён не зможа займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі. Такое рашэнне вынес суд Вілейскага раёна, паведамляе БЕЛТА.

Трагічнае здарэнне адбылося ў лістападзе мінулага года. Абвінавачаны на аўтамабілі аб'язджаў ямы на дарозе і выехаў на сустрэчную паласу руху. Там ён збіў жанчыну з каляскай. 5-месячны хлопчык загінуў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі