У Віцебску знайшлі труп нованароджанага дзіцяці з нажом

Труп нованароджанага хлопчыка знайшлі 2 лістапада ў яры каля жылога дома па праспекце Перамогі ў Віцебску. Ён быў прысыпаны зямлёй. Распачатая крымінальная справа, ідзе пошук маці дзіцяці. Прызначаныя экспертызы для ўстанаўлення прычыны смерці хлопчыка, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

"Народныя навіны Віцебска" дадаюць, што ў раёне здарэння правахоўнікі распаўсюджваюць улёткі, у якіх просяць дапамагчы ў пошуку жанчыны, якая нарадзіла хлопчыка. Адзначаецца, што цела дзіцяці не мае пашкоджанняў, але побач знайшлі кухонны нож. Таксама каля трупа ляжала бутэлька гарэлкі.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі