У Віцебску злавілі мужчыну, які вырошчваў каноплі проста ў інтэрнаце

У Віцебску злавілі мужчыну, які вырошчваў каноплі проста ў інтэрнаце

Віцебскія міліцыянты затрымалі мужчыну, які вырошчваў каноплі ў пакоі інтэрната, паведамляе БЕЛТА.

Затрымалі "агранома" 26 ліпеня супрацоўнікі аддзела па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Чыгуначнага РАУС Віцебска. Гэта здарылася падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Віцеблянін у сваім пакоі інтэрната абсталяваў памяшканне, спецыяльна прыстасаванае для вырошчвання канапель. У мужчыны канфіскавалі высушаную марыхуану, кусты канопляў і абсталяванне. Узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі