У Віцебску зладзяць цыкл філарманічных канцэртаў для цяжарных

Віцебская абласная філармонія запланавала цыкл незвычайных канцэртаў, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Мэтавай аўдыторыя абраныя цяжарныя жанчыны. Для іх падбяруць адмысловую праграму з твораў Баха, Моцарта, Вівальдзі, Чайкоўскага, Бетховена ды іншых кампазітараў. Апроч таго, на такія канцэрты будуць запрашаць лекараў з жаночых кансультацыяў, псіхолагаў, генэтыкаў і іншых спецыялістаў. Артысты філармоніі навучаць будучых мам спяваць калыханкі.

Пачынаючы ад лістапада, якія канцэрты плануюць праводзіць штомесяц. Супрацоўнікі філармоніі спадзяюцца, што на гэтыя мерапрыемствы прыйдуць не толькі цяжарныя жанчыны, але іх мужы, сябры, старэйшыя дзеці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі