У Віцебску затрымалі інжынера разлікова-даведачнага цэнтра за "зліў" сілавікоў

Затрыманы мужчына / скрыншт з відэа МУС
Затрыманы мужчына / скрыншт з відэа МУС

У Віцебску затрымалі інжынера разлікова-даведачнага цэнтра за "зліў" сілавікоў і чыноўнікаў. 34-гадовага мужчыну вылічылі супрацоўнікі ГУБАЗіК, паведамляе прэс-служба МУС.

Сцвярджаецца, што ён размяшчаў звесткі пра супрацоўнікаў у Telegram-канале з чэрвеня 2020 па лістапад 2021 года, выкарыстоўваючы здабытую на працы базу з пашпартнымі дадзенымі.

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за незаконныя дзеянні наконт інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

У мінулым месяцы стала вядома, што ў Мінску збіраюцца судзіць двух працаўнікоў "Белтэлекама" за разгалошванне персанальных дадзеных кліентаў арганізацыі. Як паведамляў Следчы камітэт, яны перадалі адміністратарам "дыструктыўных тэлеграм-каналаў" інфармацыю пра больш за 150 асоб з ліку кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных праваахоўных органаў, суддзяў, журналістаў, настаўнікаў, медыкаў, грамадскіх дзеячаў, работнікаў адміністрацыі прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі