У Віцебску прайшоў парад нявестаў (фота)

У Віцебску 25 чэрвеня прайшоў парад нявестаў. У адрозненне ад сталічнага параду, дзе бралі ўдзел проста дзяўчаты ў вясельных сукенках, тут сабраліся сапраўдныя нявесты - кожная са сваім жаніхом.  Каля пятнаццаці пар, якія пабраліся ў гэты дзень, прайшлі па Пушкінскім мосце (на яго віцебскія маладыя прызвычаіліся вешаць “замочкі кахання”), потым завіталі да помніка Пушкіну.  


Нарэшце, на пляцоўцы побач з тэатрам імя Якуба Коласа маладажонаў сустрэлі артысты тэатра, павіншавалі іх з законным шлюбам, прадэманстравалі ўрывак з народнага вясельнага абраду і паказалі невялічкі канцэрт. Потым жаніхі і нявесты пачаставаліся вясельным караваем і “паспаборнічалі” на самы доўгі пацалунак пад крыкі “Горка!” ад натоўпу гледачоў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі