У Віцебску міліцыянер закрыў сабой дзіця і сам трапіў пад аўтамабіль

У Віцебску міліцыянер закрыў сабой дзіця і сам трапіў пад аўтамабіль

У Віцебску супрацоўнік Дэпартаменту аховы, прапаршчык міліцыі Сяргей Баталка закрыў сабой дзіця і сам трапіў пад аўтамабіль. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны 2 сакавіка на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Школьнік пераходзіў вуліцу і ішоў перад міліцыянерам. Аўтамабілі на двух палосах спыніліся і прапускалі іх. Але па трамвайных пуцях рухаўся легкавік, які не спыняў хуткасць.

Міліцыянер зрэагаваў імгненна, прыкрыў сабой хлопчыка ад удару. У выніку, 6-класнік не пацярпеў. У Сяргея Баталкі траўма галёнкі, але ад шпіталізацыі ён адмовіўся. 59-гадовы кіроўца, які здзейсніў наезд, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе прэс-служба МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі