У Віцебскай вобласці выратавальнікаў чатыры разы выклікалі шукаць бомбу

У Віцебскай вобласці выратавальнікаў чатыры разы выклікалі шукаць бомбу

Чатыры разы за адзін дзень выратавальнікі Віцебскай вобласці выязджалі шукаць выбуховыя прыстасаванні. Паведамленні пра падазроныя прадметы, падобныя да бомбаў, паступалі з розных населеных пунктаў рэгіёна. Усё гэта адбылося ў прамежак часу ад 10.00 да 17.00, перадае прэс-служба МНС.

Невядомыя “мінёры” прымусілі МНС і міліцыю заняцца эвакуацыяй людзей з вакзалаў у Віцебску і ў Полацку. Пасля ажно дзве бомбы шукалі ў Бешанковічах — там давялося эвакуяваць 22 чалавекі з крамы і дваіх — з аўтавакзала.

Ва ўсіх выпадках трывога была ілжывай.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі