У Віцебскай вобласці следчыя шукаюць ахвяр буйнога махляра (фота)
![У Віцебскай вобласці следчыя шукаюць ахвяр буйнога махляра (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/966306693fotolia600.jpg.webp?itok=1vGA1LjJ)
У Віцебскай вобласці следчыя шукаюць ахвяр буйнога махляра. У 2014-2015 гадах ён прапаноўваў розным людзям весці сумесны бізнес, звязаны з пастаўкамі з Расію мяса і садавіны, а ў Беларусь — металу. Сваю частку здзелкі выконваць зламыснік не збіраўся, забіраў у "партнёраў" грошы і знікаў. Ён завалодаў 91,5 тысячамі рублёў і спрабаваў завалодаць сумай у памеры больш за 150 тысяч рублёў, інфармуе БЕЛТА.
Махляра затрымалі. Вядома, што мужчыне 58 гадоў. Ён афіцыйна нідзе не працаваў. У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу, артыкул — "замах на махлярства, здзейснены ў асабліва буйным памеры". Вядзецца следства. Следчыя заклікаюць ахвяраў махляра звярнуцца ў праваахоўныя органы. Ёсць дадзеныя, што ён дзейнічаў не толькі на Віцебшчыне, але знаходзіўся ў Мінску і ў Маскве.
![У Віцебскай вобласці следчыя шукаюць ахвяр буйнога махляра (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/000193f375af44fc07f8f443258030005071b0154348.jpg)